Здароўе, культура, адукацыя і турызм - дэлегацыя з Нікарагуа плённа пагаварыла з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама

5 октября 2023

Стварэнне сумесных прамысловых прадпрыемстваў, праекты ў сферы аховы здароўя, а таксама культурны і адукацыйны абмен. Дэлегацыя Нацыянальнай асамблеі Рэспублікі Нікарагуа сустрэлася з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама. Падчас рабочага візіту бакі падпісалі шэраг пагадненняў. Пэўныя дамоўленасці ўжо дасягнуты ў галіне культуры і адукацыі. Сёння ў ВНУ сталіцы вучацца амаль 20 тысяч замежных студэнтаў, нашы ўстановы гатовы наладжваць супрацоўніцтва з новымі краінамі. Замежныя госці адзначылі і высокі ўзровень нашай медыцыны, а таксама якасць прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў.

Арлінг Патрысія Алонса Гомес, першы намеснік старшыні Нацыянальнай асамблеі Нікарагуа:

Наша дэлегацыя прыехала пашырыць дружалюбныя сувязі з Мінскам, а таксама наладзіць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. За гэтыя дні мы ўжо паспелі наведаць Музей Вялікай Айчыннай вайны, а таксама шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскі трактарны завод, дзе вырабляюць тэхніку высокай якасці, якую мы плануем купляць.

У ліпені з мэрыяй сталіцы Манагуа быў заключаны кантракт на пастаўку беларускіх машын МАЗ. Таксама дасягнута дамоўленасць аб пастаўках амаль 200 адзінак тэхнікі "Амкадар" для будаўнічай галіны і камунальнай гаспадаркі Нікарагуа.