Вялікі парад байкераў прайшоў у Вашынгтоне

27 мая 2013
Сотні тысяч матацыклаў з грукатам праехалі па цэнтры амерыканскай сталіцы. Вялікі парад байкераў прайшоў па традыцыі ў апошнюю нядзелю мая напярэдадні Дня памінання. На жаль, як гэта бывае падчас такіх мерапрыемстваў, не абышлося без трагедыі. 66-гадовы байкер з Індыяны сутыкнуўся на сваім матацыкле з грузавіком і загінуў па дарозе ў бальніцу.