Больш за мільярд жывёл загінула ад лясных пажараў у Аўстраліі

9 января 2020
Штат Вікторыя зноў аб’явіў  рэжым бедства. Паводле слоў метэаролагаў, ужо заўтра на яго тэрыторыі зноў будзе вельмі горача. Чакаецца моцны вецер. На кантыненце ахвярамі агнявой  стыхіі з верасня сталі 26 чалавек. Агонь знішчыў каля дзвюх  тысяч жылых дамоў. Мінспорту Беларусі раіць турыстам устрымацца ад паездак у аўстралійскія штаты, што гараць,  Вікторыя і Новы Паўднёвы Уэльс.