Больш за 2 000 чалавек эвакуіраваныя ў Канадзе праз лясныя пажары

26 мая 2015

Лясныя пажары ў канадскай правінцыі Альберта сталі прычынай эвакуацыі больш за 2 000 чалавек. Спецыялісты асцерагаюцца, што агонь можа перакінуцца на селішча карэнных жыхароў Вабаска. У тушэнні пажару зараз задзейнічаныя звыш тысячы ратавальнікаў, а таксама каля ста адзінак спецтэхнікі. Барацьбе з агнём перашкаджае сухое і цёплае надвор'е. Слупок тэрмометра ў апошнія дні не апускаўся ніжэй за +30.