Больш за 120 тысяч пачкаў цыгарэт выявілі на літоўскай мяжы ў двух грузавіках

24 января 2020
Яны прыехалі ў пункт пропуску "Райгардас" з розніцай у некалькі хвілін. За рулём былі беларусы. Першы вадзіцель запэўніў, што забароненых тавараў не вязе. Аднак увагу прыцягнула візуальная розніца памераў грузавога адсека звонку  і ўнутры. Аказалася, у прычэпе абсталявана схованка для цыгарэт. Аналагічнае сховішча выявілі і ў другім грузавіку. Агульны кошт кантрабанды - звыш 420 тысяч еўра. Ідзе расследаванне.