іг-Бэн замоўкне ўпершыню за 157 гадоў

29 октября 2016

Рэстаўрацыі чакае і адзін з самых вядомых сімвалаў Лондана. Біг-Бэн замоўкне ўпершыню за 157 гадоў. Неабходна гэта для таго, каб правесці аднаўленне самой вежы Вестмінстэра, а заадно прывесці ў парадак гадзіннікавы механізм. Плануецца таксама ўсталяваць ліфт для турыстаў і святлодыёднае падсвятленне, каб зрабіць будынак больш эфектным, але ў той жа час пачаць эканоміць электрычнасць. На ажыццяўленне ўсіх задуманых праектаў вылучана каля 42-х мільёнаў долараў. Гадзіннік спыняць на некалькі месяцаў ужо ў пачатку наступнага года. Усяго ж рамонтныя працы падоўжацца каля трох гадоў.