Беларускае МЗС рэкамендуе суайчыннікам часова ўстрымацца ад наведвання Бангкока

28 ноября 2013
У сталіцы Тайланда абвастраецца становішча. Гэта паведамленне апошняй гадзіны. Тым жа, хто ўжо знаходзіцца ў Бангкоку, варта пазбягаць месцаў масавага збору людзей, дэманстрацый і выконваць патрабаванні сіл правапарадку. Напярэдадні прэм'ер-міністр Тайланда звярнулася да пратэстантаў з заклікам спыніць антыўрадавыя выступленні і пачаць перамовы з уладамі.