Бельгія вылучыць 400 мільёнаў еўра на барацьбу з экстрэмізмам

19 ноября 2015

Бельгія, якая мяжуе з Францыяй, прыняла рашэнне вылучыць дадатковыя 400 мільёнаў еўра на барацьбу з экстрэмізмам. Усе джыхадысты, якія вярнуліся з Сірыі ў Бельгію, будуць арыштаваныя. Аб гэтым паведаміў бельгійскі прэм'ер Шарль Мішэль. Паводле дадзеных агенцтва "Рэйтэр", улады Бельгіі збіраюцца выдаткаваць больш сродкаў на барацьбу з прапагандай, а таксама пошук патэнцыйных экстрэмістаў. Ёсць напрацоўкі, якія дазволяць і палепшыць працу разведслужбаў. Бельгійская паліцыя сёння раніцай пачала вобыскі па 6 адрасах у розных раёнах і прыгарадах Бруселя. У прыватнасці, у Маленбеку, дзе, меркавана, жыў Абдэль Хамід Абауд. Яго лічаць галоўным натхніцелем парыжскіх тэрактаў.

Ускосная шкода, паводле слоў эканамістаў, будзе адчувальнай. Тэракты звычайна сур'ёзна б'юць па бізнесе. У прыватнасці, мяняюцца эканамічныя паводзіны людзей. Апошнія падзеі, што ўжо відавочна, негатыўна адаб'юцца на транспартным і турыстычным бізнесах.