Замест інтэрвенцый - супрацоўніцтва

7 декабря 2016

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які зойме пасаду 20 студзеня, мае намер спыніць палітыку ўмяшання Амерыкі ў справы іншых краін. На мітынгу ў Паўночнай Караліне ён ізноў пацвердзіў, што замест звяржэння рэжымаў яго адміністрацыя будзе супрацоўнічаць з усімі дзяржавамі, якія гатовыя змагацца з тэрарызмам, у прыватнасці з групоўкай  "Ісламская дзяржава". Акрамя таго, рэспубліканец плануе звярнуцца да кангрэса з мэтай павышэння абароннага бюджэту краіны.