Банан і кавалак скотчу прадалі за 120 тысяч долараў

7 декабря 2019
Банан і кавалак скотчу прадалі за 120 тысяч долараў. Такую дзіўную інсталяцыю пад назвай "Комік" экспанавалі на арт-кірмашы ў Фларыдзе. Над арт-аб’ектам працаваў знакаміты італьянскі мастак  Маўрыцыа Катэлан. Што за сэнс тоіцца ў яго працы, Катэлан так і не растлумачыў, затое прызнаўся, што над кампазіцыяй працаваў цэлы год.