Аўтобус са школьнікамі ўпаў у канал на поўдні Турцыі

6 июня 2016

Загінулі 14 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Яшчэ 26 параненыя. У транспартным сродку знаходзіліся настаўнікі, вучні сярэдняй школы і іх бацькі, якія адправіліся на экскурсію ў крэпасць Каратэпе. Паводле папярэдніх даных, прычынай здарэння стала тое, што вадзіцель аўтобуса не справіўся з кіраваннем. На месцы здарэння вядуцца выратавальныя працы.