Аўстрыйскаму экс-віцэ-канцлеру можа пагражаць крымінальнае праследаванне

20 мая 2019

Аўстрыйскаму экс-віцэ-канцлеру Хайнцу-Крысціяну Штрахе можа пагражаць крымінальнае праследаванне. Аб гэтым расказаў канцлер краіны  Себасцьян Курц  у інтэрв'ю газеце "Більд". У канцы мінулага тыдня ў Аўстрыі разгарэўся буйны карупцыйны скандал. Нямецкія СМІ апублікавалі відэа, на якім Штрахе з памочнікам вядуць перамовы з невядомай жанчынай і абяцаюць ёй доступ да дзяржкантрактаў. У абмен палітык нібы разлічваў на тое, што яго партыя атрымае грошы на перадвыбарную кампанію. Скандал прывёў да развалу кіруючай кааліцыі. У найбліжэйшы час будуць праведзеныя пазачарговыя парламенцкія выбары. Гэта адбудзецца, хутчэй за ўсё, у пачатку верасня.