Аўстрыя рыхтуецца да пераабранняў прэзідэнта

3 декабря 2016

У маі гэтага года галасаванне прайшло з сур'ёзнымі парушэннямі. Нагадаю, за пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца кандыдат ад Партыі свабоды  Норберт Хофер і экс-лідар "зялёных" Аляксандр Ван дэр Белен. Шанцы на гэты момант у іх роўныя. І хоць Аўстрыя - парламенцкая рэспубліка,  нельга сказаць, што прэзідэнту адводзіцца толькі цырыманіяльная роля. Па-першае, ён - Вярхоўны галоўнакамандуючы. Па-другое, фарміруе ўрад. Па-трэцяе,  ён візуе ўсе законы. Вядома, што інаўгурацыя новаабранага кіраўніка дзяржавы пройдзе ўжо ў будучым годзе.

Правы або зялёны? Аўстрыйцы заўтра з трэцяга раза паспрабуюць выбраць прэзідэнта. Чаму праваліліся папярэднія спробы і як парушаюць выбарчыя законы проста пад носам АБСЕ - нацыянальныя асаблівасці аўстрыйскіх выбараў у "Панараме" сёння.