Аварыя на чыгунцы ў ПАР

9 января 2018

Недалёка ад Ёханесбурга сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. Больш як 220 чалавек атрымалі розныя траўмы.

Састаў, які прыбыў на станцыю, урэзаўся ў той, што стаяў ля платформы ў чаканні адпраўлення. Абодва накіроўваліся ў горад Спрынгс. На месцы надзвычайнага здарэння працуюць медыкі. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не загінуў. Гэта ўжо другая буйная аварыя на чыгунцы ў ПАР з пачатку года.