Арабская восень - зараз і ў Тунісе

26 июля 2013
У краіне пачаліся масавыя пратэсты, выкліканыя забойствам апазіцыйнага палітыка Махамеда аль-Брахмі. Сёння да маніфестацый далучыліся супрацоўнікі паветраных гаваняў краіны. У Тунісе адменены ўсе авіярэйсы. Забойства аль-Брахмі, які выступаў з крытыкай ісламісцкага ўрада, выклікала масавую ўспышку незадаволенасці. Напярэдадні ў сталіцы паліцыя прымяніла слёзатачывы газ, каб адцясніць дэманстрантаў ад будынка МУС. А ў горадзе Сідзі-Бузід, дзе ў снежні 2010 года пачалася арабская вясна, мітынгоўшчыкі падпалілі два мясцовыя аддзяленні правячай партыі.