Ангола сёння адзначае нацыянальнае свята

11 ноября 2018

Краіна ўшаноўвае здабыццё незалежнасці ад Партугаліі ў 1975 годзе. З гэтай нагоды па ўсёй краіне праходзяць урачыстасці - парады, канцэрты і разнастайныя культурныя мерапрыемствы. З Днём Незалежнасці прэзідэнта Анголы і народ гэтай краіны павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў развіцці сувязяў з Луандай і запрасіў Жаау Лаўрэнсу наведаць нашу рэспубліку з афіцыйным візітам.