Ангела Меркель узначаліла рэйтынг самых уплывовых жанчын года

27 мая 2015

Часопіс "Форбс" назваў самых уплывовых жанчын гэтага года. Нямецкі канцлер Ангела Меркель узначальвае рэйтынг ужо пяты раз запар. У тройцы лідараў - таксама кандыдат у прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан і жонка заснавальніка Майкрасофт Мелінда Гейтс. У топ-25 уваходзяць, у асноўным, жанчыны са свету палітыкі і бізнесу. Шоу-бізнес прадстаўлены тэлевядучай Опрай Уінфры і спявачкай Беёнс.