Амерыцы ўдалося пазбегнуць тэхнічнага дэфолту

17 октября 2013

Абедзве палаты кангрэса ЗША падтрымалі часовы бюджэтны кампраміс. Дакумент, які павысіць ліміт дзярждоўгу і адновіць фінансаванне дзяржорганаў краіны, падпісаў і Барак Абама. Але вырашэнне праблемы прамежкавае. Фінансаваць урад, згодна з дамоўленасцямі, плануецца да 15 студзеня, а палажэнне аб павышэнні мяжы дзярждоўгу будзе дзейнічаць да 7 лютага. Потым пытанне трэба будзе выносіць на галасаванне зноў. Паводле ацэнкі рэйтынгавага агенцтва S&P, шатдаўн каштаваў амерыканскай эканоміцы 24 мільярды долараў. Некаторыя эканамісты лічаць, што гэтыя лічбы значна большыя.