Амерыканскія пасольствы па ўсім свеце зноў змогуць выдаваць візы

19 июня 2015

Амерыканскія пасольствы па ўсім свеце зноў змогуць выдаваць візы толькі з наступнага тыдня. Зараз гэта немагчыма праз глабальныя тэхнічныя непаладкі. Праблемы пачаліся 10 дзён таму. Адбыўся збой у абсталяванні, якое захоўвае базу даных консульстваў у адной з устаноў Дзярждэпартамента ЗША. Праблема не звязаная з пэўнай краінай або візавай катэгорыяй.