Акцыямі пратэсту сустрэлі іспанцы Ангелу Меркель

26 августа 2014

У горадзе Санцьяга-дэ-Кампастэла пратэстанты ледзь не сарвалі прэс-канферэнцыю нямецкай госці і яе іспанскага калегі Марыяна Рахоя. Актывісты перакрылі цэнтр горада і ўступалі ў бойкі з паліцыяй. Іспанцы пратэставалі супраць мер жорсткай эканоміі, якія ўводзяцца Еўрасаюзам. Меркель у іх вачах паўстала ўвасабленнем агульнаеўрапейскай палітыкі. Сярод дэманстрантаў нават з'явіліся людзі, загрымаваныя пад Меркель і Рахоя, пры гэтым першая хвастала другога бізуном. Палітыкі ў выніку ўсё ж правялі прэс-канферэнцыю, але са спазненнем.