Аэрапорт у Франкфурце-на-Майне закрыты з-за непагадзі

28 мая 2018

Праліўныя дажджы і навальніцы абрынуліся сёння на шэраг гарадоў Германіі, у зямлі Гесен затоплены цэлыя раёны. Тут выпала да 100 літраў ападкаў на адзін квадратны метр. Пад вадой вуліцы і дарогі, адменены авіярэйсы. Наступствы непагадзі ліквідуюць службы выратавання.