Адміністрацыя Прэзідэнта ЗША адобрыла продаж Украіне абарончай зброі

23 декабря 2017

І гэтай раніцай стала вядома, што адміністрацыя Прэзідэнта ЗША адобрыла продаж Украіне абарончай зброі. Як паведамляюць CNN і Assoсiated Press са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Белым доме і Дзярждэпартаменце, у спіс узбраенняў трапілі і супрацьтанкавыя комплексы "Джэвелін". Канчатковае рашэнне па пытанні паставак павінен прыняць Кангрэс. У Маскве тым часам адзначаюць, што падтрымка Украіны смяротнай зброяй можа падштурхнуць Кіеў да сілавога сцэнарыя вырашэння крызісу ў Данбасе.