70-годдзе Перамогі адзначаюць у многіх краінах Еўропы

8 мая 2015

Мерапрыемствы, прысвечаныя 70-й гадавіне перамогі над фашызмам, сёння пройдуць у многіх краінах Еўропы. У цэнтры Лондана будзе абвешчаная хвіліна маўчання ў памяць аб тым моманце, калі Уінстан Чэрчыль 8 мая 1945 года абвясціў аб заканчэнні вайны з Германіяй. А ўжо ўвечар брытанцы запаляць больш як 200 берагавых маякоў. Афіцыйныя памятныя мерапрыемствы ў Польшчы пачаліся 7 мая ў Гданьску. У гарадах Чэхіі і Славакіі сёння адбудуцца ўрачыстыя цырымоніі ўскладання кветак да магіл загінуўшых. У Парыжы па шматгадовай традыцыі адбудзецца ваенны парад. Правядзенне серыі памятных мерапрыемстваў таксама запланавана ў Германіі.