45 мільёнаў долараў за кошт выкупаў

25 ноября 2014

Ісламская дзяржава за мінулы год атрымала не менш як 45 мільёнаў долараў за кошт выкупаў. Аб гэтым паведамляюць эксперты ААН, якія назіраюць за санкцыямі супраць Аль-Каіды. З 2004 па 2012 год тэрарыстычныя групоўкі зарабілі на выкупах 120 мільёнаў долараў. Паводле слоў экспертаў, у апошні час Аль-Каіда, а таксама звязаныя з ёй арганізацыі зрабілі выкраданне людзей сваёй ключавой тактыкай для даходаў.