Сусветны фонд помнікаў апублікаваў спіс славутасцяў, якія патрабуюць тэрміновай рэстаўрацыі

1 ноября 2019
25  аб'ектаў  у 22-х краінах. Сусветны фонд помнікаў апублікаваў спіс славутасцяў, якія знаходзяцца на грані знікнення і патрабуюць тэрміновай рэстаўрацыі. Сярод іх - скульптуры на востраве Пасхі, сабор Нотр-Дам-дэ-Пары,  старажытны перуанскі горад Мачу-Пікчу,  рынак Анаркалі ў  Пакістане. Такі пералік  група незалежных спецыялістаў складае раз  у два гады. Аналізуюцца розныя фактары рызыкі для славутасцяў: пажары, стыхійныя бедствы, ваенныя канфлікты, халатнасць. На абарону гэтых  аб'ектаў пойдуць  звыш паўтара мільёна долараў, якія пададуць спонсары фонду.