240 мігрантаў загінулі ля берагоў Лівіі

4 ноября 2016

У выніку крушэння дзвюх лодак ля берагоў Лівіі загінулі 240 мігрантаў. Большасць з іх жыхары Заходняй Афрыкі. Паведамляецца, што выратаваць атрымалася толькі 31 чалавека - яны дастаўленыя на італьянскі востраў Лампедуза. Колькасць бежанцаў, якія загінулі ў Міжземным моры з пачатку года, ужо больш за 4 тысячы чалавек.