Новы дзіцячы садок адкрылі ў Першамайскім раёне Мінска

4 ноября 2022
Нетыповая новабудоўля ў сістэме адукацыі сталіцы. Дзіцячы сад № 579 адкрылі сёння ў Першамайскім раёне Мінска. Дашкольны аб'ект пілотны - размяшчаецца ён у жылым комплексе. Арганізаваны 5 груп ва ўзросце ад 1 да 6 гадоў. Дзіцячы сад прымае 90 выхаванцаў (практычна ўсе яны жыхары гэтага мікрараёна). Ва ўстанове крокавай даступнасці ёсць музычная  і фізкультурная  залы, гульнявыя студыі і камп'ютарны клас. Для развіцця дзяцей адукацыйную прастору зрабілі максімальна інтэрактыўнай.

З клопатам пра дзяцей  і тэрыторыя  дзіцячага садка. Пляцоўкі для кожнай узроставай групы. Акцэнт на бяспеку. Сімвалічна, што новы дашкольны аб'ект з'явіўся напярэдадні 7-на Лістапада. Для мінчан гэта толькі адзін з падарункаў.