"Зубры" саступілі "Медзвешчаку"

11 ноября 2015

Хакейнае "Дынама" пасля перапынку на матчы зборных прадоўжыла выступленне ў КХЛ. На "Мінск-Арэне" "зубры" саступілі "Медзвешчаку" 1:4. Адзіная шайба беларускай каманды на рахунку Аляксея Калюжнага. У табліцы мінчане на 10-м месцы Захаду і адстаюць ад зоны плэй-оф на 4 ачкі. Наступны матч ужо заўтра на "Мінск-Арэне" супраць "Слована" з Браціславы.