Зубры абгулялі маскоўскі ЦСКА

15 сентября 2014

Хакейнае сталічнае Дынама атрымала другую хатнюю перамогу ў КХЛ. Зубры абгулялі маскоўскі ЦСКА, 3:2. Шайбы за мінчан закідвалі Лінгле, Гаўрус і Веске. Адзначым, што за гасцей гулялі гульцы зборнай Беларусі Андрэй Стась і Кевін Лаланд. Для іх каманды гэта паражэнне стала першым у сезоне. Мінчане ж падняліся на 5-ую страчку заходняй канферэнцыі.