Сцяганосцам беларускай зборнай на Паралімпіядзе ў Рыа будзе Аляксандр Трыпуць

26 августа 2016

Сцяганосцам беларускай зборнай на Паралімпіядзе ў Рыа будзе пераможца Гульняў у Пекіне ў кіданні кап'я Аляксандр Трыпуць. Сёння ў НАК адбылася цырымонія праводзін нашай спартыўнай дэлегацыі ў Бразілію. Капітанам зборнай абрана лёгкаатлетка Ганна Канюк. У Гульнях прыме ўдзел 21 беларускі атлет у пяці відах спорту. Сярод найбольш тытулаваных плывец Ігар Бокі і Людміла Валчок, якая выступіць у акадэмічным веславанні. Паралімпійскія гульні стартуюць 7 верасня, тады пройдзе цырымонія адкрыцця. А першыя спаборніцтвы пройдуць 8-га. Усяго ў Рыа выступяць больш за 4 тысячы спартсменаў. У Бразіліі будуць разыграны 528 камплектаў узнагарод.