Жодзінскае "Тарпеда" няўдала стартавала ў Лізе канферэнцый, а "Нёман" зноў перамог

31 июля 2023

II Гульнi краін СНД аб'яднаюць 11 гарадоў Беларусі. Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў пройдзе ў сталіцы на "Мінск-Арэне". У рубрыцы "Матчбол" уся ўвага гульнявым відам спорту, пра якія расказаў Станіслаў Ліпскі.

Футбол застаецца ў авангардзе спартыўных падзей! Жодзінскае "Тарпеда" няўдала стартавала ў Лізе канферэнцый, а вось "Нёман" зноў перамог.

Аднак першымі на мінулым тыдні на Еўраарэне выступілі футбалісты БАТЭ. У стартавым паядынку другога раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў барысаўчане ў Лімасоле сустракаліся з мясцовым "Арысам", і, на жаль, саступілі без варыянтаў апанентам - 2:6. Канцавы і Хадаркевіч вызначыліся ў складзе беларускай дружыны, аднак аб’ектыўна такія лічбы не дазваляюць разлічваць БАТЭ на выхад у трэці раўнд спаборніцтваў. Гульня ў адказ пройдзе 1 жніўня.

Жодзінскае "Тарпеда" пасля першага тайма матча супраць АЕКа, зноў жа, з Кіпра, вымусіла сваіх прыхільнікаў амаль развітацца з шансамі прайсці гэту каманду у Лізе канферэнцый з лікам 0:3. Беларусы саступалі, аднак бліскучая гульня дружыны з Жодзіна ў другой палове сустрэчы захавала шансы бела-чорным на агульную перамогу. Двойчы забілі тарпедаўцы і амаль аднавілі раўнавагу перад матчам у адказ, дарэчы, які пройдзе ў сераду!

Таксама у Венгрыі на гэтай жа стадыі турніру "Нёман" сустракаўся з "Бальцанам" з Мальты, і каманда з Гродна стала адзінай, хто парадаваў прыхільнікаў беларускага футбола - 2:0. Ужо 1 жніўня наша каманда павінна зрабіць крок у трэці раўнд кваліфікацыі Еўракубка.

Мінскае Дынама тым часам завяршыла выступленне на Еўраарэне, таму ужо у пятніцу выступіла у Кубку Беларусі, дзе без варыянтаў бела-блакітныя разграмілі "Асіповічы" - 3:0.

Вызначылася і перамога футбольнага клуба "Мінск" на гэтай жа стадыі турніру. Гараджане былі мацнейшыя  за футбалістаў "Дняпра" - 2:0.

Хакейнае "Дынама" тым часам аб'явіла аб падпісанні кантрактаў з абаронцам Цімафеем Каўгарэням і галкіперам Дыланам Фергюсонам. Апошні ў мінулым сезоне выступіў у трох камандах НХЛ і АХЛ. А Цімафей ужо ў мінулым сезоне дэбютаваў за дружыну у КХЛ. На дадзены момант "зубры" працягваюць падрыхтоўку да новага сезона, а ў гэтыя хвіліны ў таварыскай гульні сустракаюцца з "Адміралам".

На гэтым тыдні мы падтрымліваем айчынныя футбольныя клубы ў Лізе чэмпіёнаў і Лізе канферэнцый, сочым за Кубкам Беларусі па хакеі і, зразумела, стартам ІІ Гульняў краін СНД! Усё гэта вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.