Жараб'ёўка тэніснага турніру ў Маямі

22 марта 2021

Вікторыя Азаранка ў матчы другога круга тэніснага турніру ў Маямі згуляе з пераможцай супрацьстаяння амерыканкі Крысціны Макхейл і немкі Лаўры Зігемунд. Першы круг гэтак жа, як і Арына Сабаленка, экс-першая ракетка свету прапускае. Дарэчы, абедзве беларускі ў абноўленым рэйтынгу ВТА захавалі свае пазіцыі. Сабаленка займае 8 радок, Азаранка - 15-ты. У асноўную сетку з кваліфікацыі паспрабуе прабіцца яшчэ адна наша тэнісістка Вольга Гаварцова. Сёння ў першым матчы адборачнага турніру беларуска згуляе з італьянкай Марцінай Трэвізан - 92-й ракеткай свету.