Жаночым і мужчынскім мас-стартамі сёння завершыцца 4 этап Кубка свету па біятлоне

8 января 2017

У 14:30 пачнецца мужчынская гонка. Яна пройдзе без удзелу беларусаў.  А вось у жаночым мас-старце ў спісе значыцца Надзея Скардзіна. Пачатак у 16:40. Абедзве гонкі ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".