Жаночая зборная Беларусі па валейболе саступіла камандзе Славакіі

27 августа 2019

Жаночая зборная Беларусі па валейболе, узяўшы дзве першыя партыі, на тай-брэйку саступіла камандзе Славакіі ў матчы групавога раўнда чэмпіянату Еўропы - 2:3. Беларускі пацярпелі трэцяе паражэнне на турніры. Заўтра нашы дзяўчаты згуляюць з немкамі. Пачатак у 21:00. Пакуль у пуле  D зборная Хілько на пятым месцы. Пуцёўкі ў плэй-оф атрымаюць чатыры каманды з групы.