Жаночая зборная Беларусі па валейболе правядзе сёння другі матч групавога раўнда чэмпіянату Еўропы

23 сентября 2017

Жаночая зборная Беларусі па валейболе правядзе сёння другі матч групавога раўнда чэмпіянату Еўропы. У 19:00 пачнецца паядынак з італьянкамі, якія напярэдадні перайгралі каманду Грузіі з лікам 3-0. Нашы дзяўчаты, нагадаем, вырвалі перамогу ў зборнай Харватыі, 3-2. Прамую трансляцыю сустрэчы Беларусь - Італія будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".