Жаночая зборная Беларусі па валейболе не змагла стварыць чарговую сенсацыю на чэмпіянаце Еўропы

28 сентября 2017

Жаночая зборная Беларусі па валейболе не змагла стварыць чарговую сенсацыю на чэмпіянаце Еўропы. Пасля валявой перамогі над чэшкамі ў 1/8 фіналу беларускі сустракаліся з Сербіяй. Сербская каманда - сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа. Таму лічылася безумоўным фаварытам супрацьстаяння. Гэта пацвердзілася і на пляцоўцы. 0:3, першы чвэрцьфінал беларусак за 22 гады завяршаецца паражэннем.