Жаночая эстафетная гонка спынілася праз моцны туман

19 января 2014

Умовы надвор'я зноў умяшаліся ў правядзенне чарговага этапу Кубка свету па біятлоне. Жаночая эстафетная гонка была спыненая праз моцны туман. Гэта здарылася перад другой стральбой другога этапу, на якім беларускі займалі 15-е месца. У гэтыя хвіліны прымаецца рашэнне наконт правядзення мужчынскай гонкі.