Заўтра на Алімпіядзе будуць разыграны першыя камплекты ўзнагарод. Хварэем за нашых!

9 февраля 2018

Ужо заўтра на Алімпіядзе будуць разыграны першыя камплекты ўзнагарод, у тым ліку і ў біятлоне. У 14:15 - спрынтарская гонка сярод жанчын. На дыстанцыю 7 з паловай кіламетраў адправяцца чатыры беларускі - Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Надзея Пісарава. Глядзіце гэтую гонку ў прамым эфіры на "Беларусь 2".

Але трансляцыя з Пхёнчхана пачнецца на гэтым тэлеканале значна раней - у 13:00. У рэжыме пераклічкі гледачы ўбачаць спаборніцтвы па шорт-трэку, дзе на дыстанцыі паўтары тысячы метраў выступіць Максім Сяргееў, а канькабежка Марыя Зуева пабяжыць 3 тысячы метраў. Першыя ж камплекты медалёў разыграюць лыжніцы. У скіятлоне Беларусь прадставяць Юлія Ціханава і Паліна Сераносава. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 10:10.