Заключны матч КХЛ мінскае "Дынама" правядзе ў Маскве

24 февраля 2015

Заключны матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" правядзе сёння ў Маскве. "Зубры" ўжо забяспечылі сабе пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, калі набралі 100 балаў. А пасля сённяшняга матча з маскоўскім "Дынама" стане вядома, з кім мінчане згуляюць у плэй-оф. Альбо гэта будзе фінскі "Ёкерыт", альбо маскоўскае "Дынама". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 18:55.