За бронзу чэмпіянату свету па футболе сёння пазмагаюцца зборныя Бельгіі і Англіі

14 июля 2018

Развязка мундыялю ўсё бліжэй! Ужо сёння даведаемся імя бронзавага прызёра чэмпіянату свету ў Расіі. У Санкт-Пецярбургу сустрэнуцца зборныя Англіі і Бельгіі. На групавым этапе гэтыя каманды ўжо перасякаліся, тады бельгійцы былі мацнейшыя - 1:0. Іх букмекеры называюць фаварытамі пары і сёння.

Такім чынам, прамая трансляцыя супрацьстаяння Бельгія - Англія пачнецца на спартыўным тэлеканале за 15 хвілін да стартавага свістка - у 16:45. А вырашальны матч чэмпіянату Францыя - Харватыя адбудзецца заўтра. Час пачатку трансляцыі -17:45. Нагадаем, агляды ўсіх сустрэч чэмпіянату свету глядзіце на YouTube-канале "Беларусь 5" і ў групах АТН у сацыяльных сетках.