Юрый Файкоў, магчыма, узначаліць салігорскі "Шахцёр"

28 апреля 2019

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі хакея. Кіраўніцтва клуба засталося нездаволеным вынікам сезона. Нагадаем, "гарнякі", якімі кіраваў Дзмітрый Шульга, узялі бронзу ў чэмпіянаце. Канкрэтыка з'явіцца пасля 30 красавіка, калі мінуюць тэрміны дзеяння ўсіх кантрактаў. Таксама Дзмітрый Краўчанка спыніць працу з моладзевай зборнай Беларусі па хакеі. Паводле інфармацыі hockey.by, з цяперашнім трэнерам моладзевай зборнай вядзе перамовы яго былая каманда "Дынама-Маладзечна".