Юныя хакеісты працягваюць змагацца за пуцёўку ў рэспубліканскі фінал "Залатой шайбы"

6 декабря 2018

11:11 - менавіта такі лік быў   падчас фінальнай сірэны ў матчы паміж камандамі "Метэор" Кастрычніцкага раёна Мінска і "Атлетык" - з Савецкага.   На лёдзе малой арэны ў Чыжоўцы   юныя хакеісты працягваюць спаборнічаць за пуцёўку ў рэспубліканскі фінал "Залатой шайбы".   У іншых матчах дня "Партызан" абгуляў каманду Маскоўскага раёна "Мядзведзь" з лікам 9:1. А хлопцы з Фрунзенскага раёна не змаглі знайсці ні аднаго аргументу ў матчы з "Грыфонамі". Паражэнне - 0:8.Заўтра на турніры заключныя матчы групавога этапа. Паядынкі плэй-оф пройдуць у панядзелак.   Завершыцца ж гарадскі этап "Залатой шайбы" ў аўторак.   Вырашальны матч пачнецца ў 16:15. А сустрэча за бронзу - на паўтары гадзіны раней.