Спіс рэзідэнтаў СЭЗ "Мінск" з пачатку года папоўнілі тры кампаніі

21 марта 2019

Гэта прадпрыемствы ў галіне машынабудавання, металургіі, выпуску гідраўлічных вузлоў і агрэгатаў. У прамзоне "Шабаны" будуюць серыю новых вытворчых аб'ектаў. Да канца года створаць 350 працоўных месцаў. Індустрыяльны кластар асвойвае і новыя тэрыторыі.

Больш падрабязна - Наталля Кузьміцкая. Тут варошчваюць каштоўныя зліткі і камяні ў прамысловых маштабах, за год перапрацоўваюць да паўтоны чыстага золата. Амаль за 5 гадоў працы ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны з невялікага прадпрыемства гэта кампанія перарасла ў буйны завод па вытворчасці ювелірных вырабаў.

Дызайнерскае бюро стварае да 4 калекцый за год. Павялічыўся попыт не толькі з боку айчыннага спажыўца, дыстрыб’ютарская сетка актыўна пашыраецца за кошт новых гандлёвых пунктаў, якія адкрываюцца ў краінах СНД і Еўрасаюза. Спецыялісты ў гэтым цэху нечым падобныя да ювеліраў. Аднак усю далікатную працу за іх выконвае разумная тэхніка, між тым тэхнолагі пільна сочаць за ўсім вытворчым працэсам. На прадпрыемстве вырабляюць высокадакладныя сістэмы ўліку энергарэсурсаў.

Ад інтэлектуальных сістэм для жыллёва-камунальнай гаспадаркі да вытворчасці медыцынскіх апаратаў і інавацыйных сістэм у машынабудаванні - штогод прамысловы патэнцыял сталіцы ўзмацняецца. Летась спіс рэзідэнтаў тэхнапарка папоўніўся 14 новымі кампаніямі, з пачатку гэтага года далучыліся ўжо тры. Свае плошчы індустрыяльны кластар пашырае за кошт новых участкаў у Маладзечне, Жодзіне і найперш Фаніпалі, дзе ўжо зараз паспяхова працуюць некалькі інавацыйных вытворчасцей.

Сёння рэзідэнты СЭЗ "Мінск" - 114 кампаній, у тым ліку з замежным капіталам. Яны пастаўляюць сваю прадукцыю ў 89 краін свету. Агульны аб'ём экспарту летась перавысіў мільярд долараў.