"Юнацтва" абгуляла "Металурга" 5:2 і падоўжыла ўдалую серыю ў Экстралізе

3 октября 2018

 Дзесяць перамог у дзесяці матчах. "Юнацтва" ўчора абгуляла "Металурга" 5:2 і падоўжыла ўдалую серыю ў Экстралізе. А вось дзеючы чэмпіён - "Нёман" - церпіць ўжо пятае паражэнне. На выездзе гродзенцы ў авертайме саступілі "Дынама-Маладзечна" 2:3. Вырашальную шайбу закінуў Бадун. У табліцы малодшыя "зубры" ўсё роўна саступаюць "Нёману". Пятае месца. Гродзенцы на чацвёртай пазіцыі.

У чацвер "Дынама-Маладзечна" прымае "Ліду", а "Нёман" сёння на выездзе сустрэнецца са зборнай Беларусі U-20.