Вызначаны склад юніёрскай зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянат свету

7 апреля 2016

Галоўны трэнер юніёрскай зборнай Беларусі па хакеі Юрый Файкоў вызначыўся са складам каманды на будучы чэмпіянат свету ў першым дывізіёне групы А. У ростары 13 гульцоў, якія прадстаўляюць "Дынама-Раўбічы", 4 хакеісты з "Шахцёра-2". 

Турнір стартуе 9 красавіка на "Чыжоўка-Арэне". У сваім першым матчы ў суботу Беларусь згуляе з Казахстанам. Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход на гульні свабодны.