"Юнацтва" і "Нёман" свой чарговы матч праводзяць на лёдзе "Чыжоўка-Арэны"

2 апреля 2018

Лёс пераможца чацвёртага матча фінальнай серыі кубка Прэзідэнта вырашаецца ў авертайме. "Юнацтва" і "Нёман" свой чарговы матч праводзяць на лёдзе "Чыжоўка-Арэны". Да гэтай сустрэчы лік у супрацьстаянні быў 2:1 на карысць гродзенскіх хакеістаў. Першымі сёння закінулі госці. Напярэдадні другога перыяду шайбу ў вароты "Юнацтва" адправіў Маляўка. А за 10 хвілін да заканчэння асноўнага гульнявога часу сталічная каманда намаганнямі Когалева здолела аднавіць раўнавагу 1:1. У гэтыя хвіліны ў паядынку авертайм. Гульня будзе ісці да першай закінутай шайбы. Пяты матч фінальнай серыі пройдзе ў Гродне 4 красавіка. Прамую трансляцыю паядынку ў 19:00 пачне весці тэлеканал "Беларусь 5".