"Юнацтва" - дзесяціразовы чэмпіён Беларусі па хакеі

8 апреля 2021
Усяго 4 матчы спатрэбілася самай тытулаванай камандзе краіны ў фінальнай серыі з "Гомелем", каб заваяваць сабе юбілейны Кубак Прэзідэнта. Хоць напярэдадні "рысі" на хатнім лёдзе далі сур'ёзны бой, тройчы адыгрываліся ў асноўны час, ён завяршыўся нічыёй 3:3. У першым авертайме балельшчыкі галоў так і не ўбачылі, а ў другім - залатую шайбу за "Юнацтва" аформіў Сяргей Дрозд - 4:3. 

Мінчане бяруць Кубак Прэзідэнта ў трэцім сезоне запар і, гэта 10-ты тытул у гісторыі! "Гомель", нагадаем, быў чэмпіёнам толькі аднойчы, бліжэй астатніх да "Юнацтва" - "Нёман", у гродзенцаў 7 чэмпіёнскіх трафеяў.