Яраслаў Шыла сенсацыйна выйграе ў Хенры Лааксанена на старце матчавай сустрэчы Кубка Дэвіса

15 сентября 2017

Яраслаў Шыла сенсацыйна выйграе ў Хенры Лааксанена на старце матчавай сустрэчы Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Швейцарыі. Нагадаем, на коне выхад у сусветную групу. Усяго тры сэты спатрэбіліся другой ракетцы нашай зборнай, каб справіцца з лідарам швейцарцаў - 6:4, 6:2, 7:6.

У другім матчы дня Дзмітрый Жырмонт сустракаецца з Марка К’юдынелі. У першай партыі беларус саступіў 3:6, у другім сэце абгуляў швейцарца 6:4. У наступным сэце беларус зноў прайграў - 4:6. Зараз ідзе чацвёртая партыя, прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Адзначым, што заўтра пройдзе парнае супрацьстаянне. Ад нас на корт выйдуць Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі.