Вячаслаў Харанека і Віктар Мацур паставілі новыя сусветныя рэкорды ў беларускім жыме

8 апреля 2024

Беларускія гіравікі працягваюць радаваць новымі рэкордамі. На Адкрытым фестывалі сілавых відаў спорту волат Вячаслаў Харанека паставіў сусветнае дасягненне ў беларускім жыме. Спартсмен 120 разоў адной рукой падняў гіру вагой 32 кг за пяць хвілін, тым самым зрабіўшы на адно паўтарэнне больш, чым у папярэднім выніку.

Таксама парадаваў пабітым сусветным рэкордам і Віктар Мацур, які 16 разоў адціснуў снарад вагой 60 кг.