Другі дзень моладзевага чэмпіянату свету на лёдзе "Чыжоўка-Арэны"

10 декабря 2019
Ці прадоўжаць гаспадары перамагаць? На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" стартаваў  другі дзень моладзевага чэмпіянату свету па хакеі. У 12:30 пачалася бітва Славеніі і Даніі.

Пасля трох перыядаў упартага супрацьстаяння нічыя, 1:1. У авертайме Данія  вырывае вікторыю. Беларусы напярэдадні з вялізнай цяжкасцю зламалі зборную Аўстрыі,  4:3,  і сёння прадоўжаць  з латышамі, якія разабраліся з датчанамі, 3:0. Пачатак у 19:30. У 16:00 пачнецца матч  Аўстрыі і Нарвегіі. Абедзве сустрэчы ў прамым эфіры "Беларусь 5".